Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
26 кастрычніка 2023

Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Стой, машына, цішэй ход! На дарозе пешаход»

27 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя правядзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Стой, машына, цішэй ход! На дарозе пешаход», накіраваны на папярэджанне наездаў на пешаходаў.
Падчас мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ будуць ажыццяўляць кантроль паблізу месцаў масавага руху пешаходаў - гэта прыпынкі грамадскага транспарту, пешаходныя пераходы, магазіны, навучальныя ўстановы, якія не рэгулююцца. Акрамя таго, праваахоўнікі выступяць з прафілактычнымі размовамі як для дарослай, так і дзіцячай аўдыторыі.
Асаблівую ўвагу вартавыя дарог будуць удзяляць выяўленню і перасячэння парушэнняў як з боку пешаходаў, так і вадзіцеляў, якія дапускаюць парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў, а таксама наяўнасці святлоадбівальных элементаў у пешаходаў у цёмны час сутак.
Паважаныя пешаходы, перш чым ступіць на праездную частку, неабходна паглядзець па баках і пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, або упэўніцца, што вадзіцель вас прапускае. Немалаважна ў мэтах вашай бяспекі выключыць размовы па мабільным тэлефоне і выкарыстанне навушнікаў. Пешаходны пераход - зона павышанай увагі!
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы