Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
10 ліпеня 2020

Працаваць зладжана, рашэнні прымаць толькі разам ...

З 1 мая ў раёне працуе новая структура – дзяржаўная ўстанова «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Бешанковіцкага раёна». Кіруе ўстановай В. В. Галец, намеснікам кіраўніка прызначана В. М. Камоска.

– Наш цэнтр займаецца абслугоўваннем усіх арганізацый і ўстаноў, якія адносяцца да аддзела па адукацыі і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, а таксама Бешанковіцкага архіва, усіх сельскіх выканаўчых камітэтаў, – расказала галоўны бухгалтар дзяржустановы Л. В. Крэйда. – Галоўная мэта нашай працы – вызваліць спецыялістаў бюджэтных устаноў ад неасноўнай работы і дазволіць ім сканцэнтравацца на профільнай дзейнасці.

Круг абавязкаў у спецыялістаў цэнтра вялікі, яны займаюцца рашэннем многіх пытанняў, якія раней адносіліся да кампетэнцыі асобнага аддзела або ўстановы. Новая арганізацыя ажыццяўляе дзейнасць, звязаную з вядзеннем бухгалтарскага і фінансавага ўліку, рамонтам і тэхнічным абслугоўваннем дзяржаўнай маёмасці, эксплуатацыяй аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, аўтамабільнымі перавозкамі, рэалізацыяй мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспецы, захоўваннем архіўных дакументаў, інвентара, абсталявання і г. д. Важны накірунак працы – правядзенне дзяржзакупак.

Поспех любой арганізацыі шмат у чым залежыць ад працоўнай каманды: менавіта добры згуртаваны калектыў работнікаў прыносіць ёй добры вынік і дапамагае выйсці на высокі ўзровень.
– У цэнтры працуюць 20 кваліфікаваных эканамістаў і бухгалтараў, ніхто не страціў сваё працоўнае месца, спецыялісты былі пераведзены з ранейшых аддзелаў і ўстаноў у агульны склад бухгалтэрыі цэнтра, – адзначыла Любоў Віктараўна.

Пры цэнтры створаны спецыялізаваныя аддзелы з рознымі профілямі і сваімі начальнікамі. Напрыклад, аддзел па заработнай плаце ўзначальвае А. Б. Міленка, аддзелам фінансаў і разлікаў кіруе А. В. Богач, Г. Г. Манукян – начальнік аддзела па ўліку даходаў бюджэту і маёмасці, планава-эканамічным аддзелам загадвае В. А. Мамойка.

– Усе дзяўчаты старанныя, адукаваныя, кожны спецыяліст на сваім месцы, – дадала Л. В. Крэйда. – Працуем мы зладжана, абмяркоўваем і прымаем рашэнні сумесна. Тут кожны разумее, што ён – неад’емная частка вялікай сістэмы і на яго ўскладзена вялікая адказнасць.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы