Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
5 жніўня 2020

Працоўны калектыў ДРБУ-110 наведаў генеральны дырэктар КУП "Віцебскаблдарбуд" У.С.Мацвееў

Філіял Бешанковіцкага ДРБУ-110 КУП «Віцебскаблдарбуд» з рабочым візітам наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» У.С.Мацвееў.

  У час сустрэчы з працоўным калектывам Уладзімір Сямёнавіч распавёў аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі, у тым ліку аб развіцці дарожнай гаспадаркі, падрабязней спыніўся на стане дарог на Бешанковіччыне. На жаль, недапрацоўкі ёсць, у большай ступені яны звязаны з цяжкасцямі фінансавага плана. Але работнікі філіяла працягваюць працаваць на карысць роднага краю.

      Уладзімір Сямёнавіч не раз падкрэсліваў у сваім выступе, што самае галоўнае - добрасумленная праца, тады і поспех у працы будзе і заробак. Што ні кажы, а праца дарожніка вельмі важная і патрэбная краіне. Бо добраўпарадкаваныя сучасныя дарогі - гэта адзін з паказчыкаў дабрабыту краіны.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы