Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
23 ліпеня 2020

«Правілы дарожныя - ведаць кожнаму патрэбна!»

24 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны правядзе акцыю "Правілы дарожныя - ведаць кожнаму патрэбна!», накіраваную на папярэджанне ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, а таксама дзяцей-пасажыраў.

    Падчас прафілактычнага мерапрыемства дзяржаўтаінспэктары правядуць шырокамаштабную інфармацыйную кампанію сярод грамадзян, будуць ажыццяўляць рэйды і засяродзяць намаганні на выяўленне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі і вадзіцелямі, якія перавозіць непаўналетніх.

   Нагадаем, што веласіпедыст, як кіроўца транспартнага сродку, пры яздзе па дарогах павінен выконваць правілы дарожнага руху і памятаць пра адказнасць, якая ляжыць на ім.

   Згодна з Правіламі дарожнага руху, рухацца на веласіпедзе дазволена па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў.

  Веласіпедысту забаронена рухацца, не трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях, перавозіць пасажыраў, за выключэннем выпадкаў перавозкі дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні, перавозіць груз, які выступае больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты або груз, які перашкаджае кіраванню.

   Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху строга выконваць ПДР. Кіроўцам аўтамабіляў трэба больш уважліва ставіцца да веласіпедыстаў, паколькі ДТЗ з іх удзелам маюць самыя цяжкія наступствы. У сваю чаргу, кіроўцам «двухколавых» транспартных сродкаў неабходна вывучыць і строга выконваць правілы дарожнага руху і меры асабістай бяспекі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы