Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
13 кастрычніка 2021

Прышчэплены - значыць абаронены!

Колькасць хворых на каронавірус ў Беларусі расце, у верасні прыйшла чацвёртая хваля захворвання. Усё часцей пад пагрозай маладыя людзі - у іх, як і ў пажылых, хвароба працякае цяжка. Спыніць пандэмію дапамогуць толькі вакцынацыя, масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне. (З 9 кастрычніка нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах у Беларусі з'яўляецца абавязковым для ўсіх!).

Пра гэта ішла размова і на сустрэчы ў РЦК работнікаў устаноў культуры раёна з галоўным дзяржаўным санітарным урачом ДУ «Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Н.А.Карпушэнка. Удзел у зацікаўленай размове прыняла таксама галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.В.Бажадомава.

Прысутным было цікава паслухаць аповяд спецыяліста пра каронавірусную інфекцыю і што не менш важна - з першых вуснаў атрымаць кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні. Іх у гэты дзень прагучала нямала, і ні адно не засталося па-за ўвагай. У прыватнасці, культработнікаў цікавіла: якія вакцыны даступныя для правядзення вакцынацыі у нашым раёне; ці можна захварэць COVID-19 пасля ўвядзення аднаго або двух кампанентаў вакцыны; як доўга захоўваецца поствакцыйнная абарона; ці трэба прышчэпленаму чалавеку выконваць меры сацыяльнага дыстанцыявання, насіць маску ў грамадскіх месцах, праводзіць гігіену рук; ці можна і ці трэба рабіць прышчэпку тым, хто перахварэў каронавіруснай інфекцыяй; ці трэба праводзіць абследаванне на наяўнасць антыгена ці антыцелаў да віруса перад прышчэпкай; якія маюцца супрацьпаказанні да прышчэпак супраць COVID-19 і іншыя.

Як заўважыла Н.А.Карпушэнка, небяспечны не толькі каронавірус, але і яго наступствы. Дзяржава прапануе бясплатную абарону ад COVID-19, каб прадухіліць заражэнне, цяжкі працяг захворвання. Скарыстацца ёй ці не - права кожнага. Культработнікі, як і прадстаўнікі іншых прафесій, працуюць з насельніцтвам, уваходзяць у групу рызыкі. Сваім правам зрабіць прышчэпку ад каронавируснай інфекцыі ў мінулы аўторак скарысталіся два дзесяткі чалавек. Многія зрабілі гэта яшчэ да завяршэння сустрэчы: у будынку цэнтральнай раённай бібліятэкі працавала выязная прышчэпачная брыгада ў складзе врача- інтэрна цэнтральнай раённай бальніцы В.Д.Рылёвой і медсястры паліклінікі Т.А.Апатавай. Хтосьці, пакуль іншыя ўсё яшчэ разважаюць, рабіць прышчэпку або пачакаць, кіруючыся розумам і здаровым сэнсам, падышоў да медыкаў пасля сустрэчы ...

«Цуда-лекаў» супраць каронавіруса на сённяшні дзень не існуе. Пандэмія сама па сабе нікуды не дзенецца. Застаецца вакцынацыя або перахварэць, але ў апошнім выпадку, як той казаў, надзея толькі на свой арганізм: з якімі стратамі ён зможа справіцца з заражэннем. Для калектыўнага імунітэту ад COVID-19 трэба мінімум 60-70% прышчэпленых. Калектыўны імунітэт узнікае, калі большая частка людзей перастае заражацца вірусам. У выніку абаронены ўсе, у тым ліку тыя, хто не мае магчымасці зрабіць прышчэпку з-за супрацьпаказанняў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы