6 кастрычніка 2023
Шаноўныя
работнікі і ветэраны архіўнай службы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Вы захоўваеце дакументальны летапіс
гісторыі асобна ўзятай арганізацыі, канкрэтнага прадпрыемства, установы і ў
цэлым нашага беларускага народа, культурны здабытак і нацыянальную памяць, якая
адыходзіць у глыбіню стагоддзяў. За кожным архіўным дакументам — тысячы
пражытых жыццяў і ўспамінаў, наша задача — захаваць гістарычную спадчыну
продкаў для будучых пакаленняў.
Вялікі дзякуй за добрасумленную і
карпатлівую працу, годнае выкананне свайго прафесійнага абавязку па
забеспячэнні захаванасці, камплектаванні і выкарыстанні дакументаў. Жадаем вам
поспехаў, творчых ініцыятыў і новых прафесійных дасягненняў у такой неабходнай грамадству і дзяржаве
рабоце, моцнага вам здароўя, аптымізму, добрага настрою, шчасця і дабрабыту!
ГалінаУнуковіч, старшыня
раённага выканаўчага камітэта
ГенадзьШведаў, старшыня раённага
Савета дэпутатаў