9 кастрычніка 2023
Шаноўныя
работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Паштовая служба ва ўсе часы захоўвала сваю галоўную місію — аб’ядноўваць
сяброў і блізкіх, звязваць гарады і рэгіёны, краіны і кантыненты. У якіх бы
кутках нашай Радзімы ні знаходзіўся чалавек, у любую пару года і ў любое
надвор’е яму даставяць віншавальную паштоўку або важную пасылку. За гэтым
стаіць карпатлівая праца калектыву працаўнікоў пошты.
Сёння вы актыўна выкарыстоўваеце сучасныя тэхналогіі, каб новыя паслугі —
электронныя, фінансавыя, гандлёвыя і іншыя — былі даступныя як у вялікіх
гарадах, так і ў маленькіх населеных пунктах, захоўваеце шматгадовыя паштовыя
традыцыі. Вялікі дзякуй вам за высокі прафесіяналізм і адданасць справе, за
нястомную энергію і жаданне дарыць бешанкавічанам добры настрой.
Жадаем новых дасягненняў, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя і дабрабыту,
рэалізацыі новых праектаў і ідэй. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех,
ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а навіны, якія вы прыносіце
людзям, будуць толькі радаснымі!
ГалінаУнуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
ГенадзьШведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў