29 кастрычніка 2023
Шаноўныя супрацоўнікі Бешанковіцкага аддзялення
Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь і ветэраны службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Служба ў ахове з’яўляецца школай мужнасці і стойкасці, патрыятызму і высокай адказнасці, вернасці прысязе, адданасці народу і Айчыне. Не адно пакаленне супрацоўнікаў унесла свой уклад у яе станаўленне і ўдасканаленне працы. Сёння гэта мабільная, тэхнічна аснашчаная і ўзброеная служба, здольная паспяхова вырашаць задачы па забеспячэнні правапарадку, аховы канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
Надзейнасць, якасць, дысцыпліна — вось характэрныя рысы вашай працы. Дарагія сябры! Вялікі дзякуй за ваш высокі прафесіяналізм і самаахвярнасць пры выкананні службовага абавязку. Асаблівыя словы падзякі выказвам ветэранам службы. Ваш вопыт у справе супрацьдзеяння злачыннасці — гэта вялікі ўклад у выхаванне і станаўленне маладога пакалення супрацоўнікаў, што пераймаюць у вас яго і памнажаюць лепшыя традыцыі такой высакароднай справы!
Жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і надзейнага тылу! Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў