14 кастрычніка 2023
Шаноўныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым,
прасякнутым асаблівай цеплынёй і пяшчотай, святам — Днём маці!
Гэта свята важнае для кожнага чалавека,
як даніна глыбокай павагі і любові да вас, дарагія мамы. Яно дапамагае
ўсвядоміць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем
і выхаваннем дзяцей, умацаваннем духоўных каштоўнасцей і маральных ідэалаў
грамадства.
Маці — гэта пачатак усяго, увасабленне любові і дабрыні. Менавіта вам мы
абавязаны жыццём, сямейнай утульнасцю і ўсім лепшым, што ў нас ёсць.
Мацярынская любоў была і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай
духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму. У самыя складаныя і адказныя
моманты мы звяртаемся да вас за парадай, падтрымкай і суцяшэннем. Вы побач
падчас нашых перамог і няўдач. Для нас вы заўсёды самыя маладыя, прыгожыя і
любімыя, а мы для вас – дзеці, якім патрэбны матчына апека і пяшчота.
Вялікі дзякуй шматдзетным маці і тым, чые дамы сталі роднымі для дзяцей,
усыноўленых або ўзятых на выхаванне. Вялікі дзякуй жанчынам, што паспяхова
сумяшчаюць працоўную і грамадскую дзейнасць, застаючыся клапатлівымі маці.
Нізкі паклон вам, дарагія матулі! Шчыра жадаем моцнага здароўя і
ўзаемаразумення ў сем’ях, міру і ўтульнасці ў доме, спакою вашым сэрцам. Няхай
дзеці заўсёды толькі цешаць, а жыццё будзе поўніцца дабрабытам і гармоніяй!
Шчасця, аптымізму, здзяйснення самых запаветных жаданняў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў