7 лістапада 2023
Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна накіравала віншаванне
з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са 106-й гадавінай
Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэта знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, падзея сусветнай гісторыі,
якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і прынесла шэраг
пераўтварэнняў і свабод. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці
чалавецтва, ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на
самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць.
Мы аддаём даніну павагі
гістарычнаму мінуламу нашай краіны, слаўным традыцыям і здзяйсненням многіх
пакаленняў народа. Свята Вялікага Кастрычніка дапамагае лепш зразумець і
ацаніць мінулае. Разабрацца ў сучаснасці, зазірнуць у будучыню. Гэта адзін з
тых сімвалаў, што аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў у адну нацыю, сімвал
пераўтварэння жыцця і памяці пра энтузіязм першых савецкіх будоўляў, пакланення
перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму і працаваў у імя яе развіцця. Ідэі
аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей актуальныя і ў наш
час. Сёння наша краіна, узяўшы ўсё лепшае з савецкага перыяду, упэўнена ідзе
ўласным шляхам развіцця.
Дарагія сябры! Шчыра жадаем усім вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту ў сем’ях,
новых працоўных дасягненняў, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай
поспех спадарожнічае ва ўсіх справах на карысць роднай Беларусі!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў