Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
26 чэрвеня 2023

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Прыміце віншаванні з Днем вызвалення Бешанковіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Усё далей ад нас гераічныя дні Вялікай Айчыннай, і тым больш востра адчуваецца сутнасць і маштаб подзвігу нашага народа. 26 чэрвеня ўпісана ў гісторыю раёна, як дзень перамогі справядлівасці і бязмежнага гераізму абаронцаў Айчыны. Схіляем галовы перад усімі, хто сваім здароўем і жыццём заплаціў за мірную будучыню. Святы абавязак сённяшняга пакалення — шанаваць памяць пра тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя ваенныя гады, абараніў наша права на жыццё. Нізкі паклон вам, героі, самаадданыя працаўнікі тылу, пакаленне, што адрадзіла з руін нашу малую радзіму, за ратны і працоўны подзвіг, за мужнасць і вытрымку!

Дарагія сябры, прыміце самыя добрыя пажаданні моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і бадзёрасці духу, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах у імя развіцця нашай любімай бешанковіцкай зямлі! Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануюць любоў і дабрабыт!

Галіна УНУКОВІЧ,
 старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, 
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Інтэрнэт-рэсурсы