2 мая 2024
Шашачныя "баталіі":
бешанкавіччане спаборнічалі на пляцоўцы ў ФСК "Дзвіна"
Не менш гарачыя бітвы разгарнуліся ў ФСК
"Дзвіна" і ў прадстаўнікоў моцнай паловы. Турнір па шашках прайшоў у рамках
раённай спартакіяды сярод прадпрыемстваў і арганізацый, прысвечанай 100-годдзю
ўтварэння Бешанковіцкага раёна.
Першае
месца ў інтэлектуальнай "бітве" заваяваў Мікалай Віктаравіч Ружынскі
(Зборная ДЮСШ і СШ №2 г.п.Бешанковічы імя М.М.Ткачэнка), 2 месца заняў
Сяргей Сяргеевіч Адамовіч (Зборная ЗАТ "АСБ-Агра Наватар" і Ржаўскай
базавай школы імя М.Г.Гелавані), 3 месца — у Юрыя Іванавіча Дзмітрыенка (УА
"Ульскі дзяржаўны каледж імя Л.М.Даватара").
У
агульнакамандным заліку па шашках 1 месца ўзяла зборная ЗАТ "АСБ-Агра
Наватар" і Ржаўскай базавай школы імя М.Г.Гелавані, 2 месца — у зборнай
ДЮСШ і СШ №2 г.п.Бешанковічы імя М.М.Ткачэнка, 3 месца — у зборнай
Бешанковіцкага РАУС і АПВ.