10 кастрычніка 2023
Шэфскую
дапамогу пенсіянерам раёна прапануюць і актывісты Бешанковіцкага аддзялення БМ Г А Р П
і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі
Мэтай
папулярызацыі дзейнасці Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных,
пашырэння ведаў і павышэння цікавасці навучэнцаў да маладзёжнай арганізацыі,
раскрыцця творчага патэнцыялу і аб'яднання маладых людзей у нашай краіне з 2 па
13 кастрычніка праводзіцца акцыя "Моладзь за бяспеку", прымеркаваная
да дня нараджэння арганізацыі.
У
рамках акцыі праходзіць вялікая колькасць мерапрыемстваў. А пачалася яна з
марафону "112 добрых спраў" або "101 дабро": юныя актывісты
разам з ратавальнікамі наведваюць домаўладання тых, каму патрэбна дапамога ў
нарыхтоўцы дроў, уборцы тэрыторыі або ўраджаю, устаноўцы аўтаномнага пажарнага
апавяшчальніка і аказваюць яе.
Шэфскую
дапамогу пенсіянерам раёна прапануюць і актывісты Бешанковіцкага аддзялення БМГАРП
і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Напрыклад,
хлопцы дапамаглі адной з жыхарак вуліцы Энергетыкаў г.п.Бешанковічы. Жанчына
ўжо не можа самастойна справіцца з некаторымі відамі работ, таму парадак на
прысядзібнай тэрыторыі ёй навялі актывісты арганізацый, расказалі, як правільна
пазбаўляцца ад раслінных астаткаў, а таксама параілі праверыць перад халадамі
спраўнасць ацяпляльных прыбораў. Бо толькі клапоцячыся адзін пра аднаго можна
смела заяўляць: мы ў бяспецы!
«Таксама
юнае пакаленне ратавальнікаў-пажарных наведае аддзяленне кругласутачнага
знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, каб і тут аказаць
пасільную дапамогу, выслухаць гісторыі з жыцця пастаяльцаў. У рамках акцыі
пройдзе таксама прысвячэнне юных ратавальнікаў у шэрагі арганізацыі», - расказвалі
ў РАНС.