Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
29 верасня 2021

Шлюбы і нараджэнні: аналізуем статыстыку ў раёне

Чалавек, які з'явіўся на свет, паўнапраўным грамадзянінам сваёй краіны становіцца пасля атрымання пасведчання аб нараджэнні ў органе, рэгіструючым акт грамадзянскага стану. Ды і шлюбы афіцыйнымі становяцца толькі пасля рэгістрацыі ў органе загса.

Як распавяла рэдакцыі начальнік аддзела загс райвыканкама Алёна Віктараўна Шклярэўская, з пачатку года ў раёне з'явіліся на свет 62 немаўляці (з іх 33 дзяўчынкі і 29 хлопчыкаў). Найбольшая колькасць дзяцей нарадзілася ў Верхнекрывінскім сельсавеце. Самыя папулярныя жаночыя імёны - Вікторыя, Ганна, Соф'я, Аліса і Дар'я. Сваіх сыноў бацькі часцей за ўсё называлі Ягор, Аляксей, Арцём, Дзяніс і Ілля.

Першынцы з'явіліся ў 17 сем'ях, 24 сям'і адчулі радасць мацярынства і бацькоўства ў другі раз, трэцяе дзіця нарадзілася ў 14 сем'ях, чацвёртае - у пяці, пятае - у двух.

Што датычыцца заключэння шлюбаў, то за справаздачны перыяд іх зарэгістравана 44. Тым, хто плануе звязаць сябе вузамі Гіменея, варта памятаць, што згодна з пастановай Савета Міністраў № 305 ад 22 мая 2020 года, у мэтах дадатковых мер па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19, на ўрачыстую рэгістрацыю ў загс нельга запрашаць больш за 10 гасцей.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы