Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
16 лютага 2021

Спартыўна-мастацкае свята "Бешанковіцкая лыжня-2021" пройдзе у Бешанковічах

Спартыўнаемерапрыемства прысвечана Году народнага адзінства і праводзіцца з мэтай фарміравання здаровага ладу жыцця сярод прыдзвінцаў, прыцягнення розных катэгорый насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Бешанковіччыны, райвыканкама, сельвыканкамаў і ўсё жадаючыя. Праграма свята ўключае: - лыжныя эстафеты (усяго запланавана 4 забегі па 1000 метраў: у 1-м прымуць удзел каманды прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, у 2-м - каманды сілавых структур, у 3-м - каманды аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, у 4-м- каманды сельгаспрадпрыемстваў); - індывідуальныя гонкі (сярод работнікаў сельвыканкамаў, а таксама асобна сярод мужчын і жанчын); - дартс, армрэслінг, гіравы спорт і перацягванне канату (сярод усіх жадаючых).

Допуск да спаборніцтваў праводзіцца на падставе папярэдніх заявак. Іх трэба падаць да 18 лютага ў ФСК «Дзвіна» па тэл/факсу: 6-05-34 або на электронную пошту: beshenkovichi-sport@mail.ru. Непасрэдна перад пачаткам лыжных гонак арыгіналы заявак, завераных лекарам лячэбна прафілактычнай установы, падаюцца ў судзейскую калегію. Пры сабе неабходна мець пашпарт і копію працоўнай кніжкі (службовае пасведчанне).

Расходы, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем «Бешанковіцкай лыжні - 2021», бяруць на сябе ФСК «Дзвіна», Бешанковіцкае раённаеаб'яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя РГА "Белая Русь". Дастаўка і харчаванне ўдзельнікаў спаборніцтваў, выраб нумароў на эстафетную гонку і экіпіроўка каманд кладуцца на плечы камандзіруючых прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і іх прафсаюзныя камітэты.

Пераможцы і прызёры спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў будуць адзначаны дыпломамі. На спартыўнай пляцоўцы будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне, а таксама выдача лыж ў выпадку іх адсутнасці. Прыхільнікам лыжнага спорту жадаем перамог і незабыўных уражанняў!

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы