Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
28 ліпеня 2020

Срэбра даражэй за золата

У кожнага з нас свой свет захапленняў - занятак не столькі для грошай і славы, колькі для душы. Ен дапамагае перажыць цяжкія хвіліны смутку, збліжае чалавека з дзіўным светам прыроды, навукі, мастацтва, дапамагае знайсці сэнс жыцця. Адны захапляюцца жывапісам, іншыя - кветкаводствам, а хтосьці бачыць радасць быцця ў занятках спортам. Даўно з ім сябруе і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама А.І.Ерашов.
Як прызнаўся наш суразмоўца, спортам ён захапіўся яшчэ ў школе, а ў студэнцкія гады стаў прафесійным армрэслерам. Любоў да гіравага спорту прыйшла пазней, у 2000-х гадах. Спаборніцтваў, з якіх Аляксандр выходзіў калі не пераможцам, то абавязкова ў ліку прызёраў, не пералічыць. Сапраўдны бешанковіцкі волат! Нядаўна ён разам з яшчэ адным прадстаўніком Бешанковіччыны - Анатолем Раманавым - прымаў удзел у адкрытым абласным спаборніцтве па гіравым спорце «Кубак губернатара», якое праходіла ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Спаборніцтва асілкаў сабрала наймацнейшых атлетаў на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра. Наш зямляк вызначыўся і тут: падняўшы 54 разы 32-кілаграмовую гіру, ён заваяваў срэбра. Прыз заняў ганаровае месца ў калекцыі ўзнагарод А.І.Ерашова, ён стаіць побач з золатам, заваяваныя ў такой жа волатаўскай бітве некалькі гадоў таму. Спартсмен прызнаўся, што быў вельмі ўражаны арганізацыяй мерапрыемства, цалкам прасякнуўся духам барацьбы. Хто не перамагаў, таму не зразумець, якое захапленне і салодкае пачуццё перамогі ахоплівае ў гэтыя імгненні. Аб чым жа думаецца, стоячы на п'едэстале гонару? Што цяжкі шлях пераадольны, калі паставіць мэту і ўпарта імкнуцца да яе, бо няма мяжы дасканаласці.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы