Праводзіцца ён з мэтай захавання гістарычнай памяці аб ваенных дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўвекавечання імёнаў ахвяр, воінаў, якія змагаліся на беларускай зямлі і загінулі за яе свабоду, а таксама імёнаў землякоў, якія загінулі за межамі Беларусі.
Як паведамляюць у ДУДА «Бешанковіцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі», месячнік праходзіць па трох напрамках: грамадзянска-патрыятычнае, духоўна-маральнае і здароўезберагаючае выхаванне. У яго рамках ва ўстановах адукацыі пройдуць урачыстыя лінейкі, урокі мужнасці, спартыўныя святы, ваенізаваныя эстафеты, спаборніцтвы па ваенна-прыкладных відах спорту, будуць арганізаваны экскурсіі для навучэнцаў па месцах баявой славы, у ваенізаваныя часткі, музеі. Плануюцца сустрэчы моладзі з ветэранамі, воінамі-інтэрнацыяналістамі, афіцэрамі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і афіцэрамі запасу, курсантамі ваенна-навучальных устаноў, грамадскімі актывістамі, спартсменамі, іншыя мерапрыемствы.
Усе яны накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці і выхаванне талерантнасці ў маладзёжным асяроддзі, далучэнне маладога пакалення да гераічнай гісторыі беларускай дзяржавы і подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, а таксама ў лакальных войнах. На садзейнічанне фарміраванню ў навучэнцаў патрыятычных пачуццяў, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, гонару за сваю краіну і паважлівага стаўлення да гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.