Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
11 лістапада 2021

Супрацоўнікі Бешанковіцкага РАНС наведалі працоўныя калектывы

   У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!" работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах раёна, накіраваныя на папярэджанне пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. На гэты раз ратавальнікамі наведалі працоўныя калектывы вытворчага цэха СТАА "Белвест" і СХУП "Свіціна ВМК".
   У ходзе размовы з працоўнымі калектывамі раёна работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прывялі прыклады трагічных наступстваў курэння ў ложку, у тым ліку ў стане алкагольнага ап'янення. Чарговы раз заклікалі прысутных не заставацца абыякавым да гэтай праблемы, таму што курэнне ў ложку з'яўляецца асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах.    Акцэнтавалі ўвагу на правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, таму што чалавечая бестурботнасць і парушэнне гэтых правіл можа прывесці да трагічных наступстваў, аб правільным выкарыстанні пажарнага апавяшчальніка, які дапамагае своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і ўласнае жыццё.
 А замацаваць атрыманыя веды прысутныя змаглі, паўдзельнічаўшы ў віктарыне на тэму пажарнай бяспекі, а таксама пакінуць пажаданні тым, хто курыць. Кожнаму прысутнаму ўручаны наглядныя дапаможнікі з рэкамендацыямі па забеспячэнні бяспекі і захаванасці сваёй маёмасці і жыцця.

Інтэрнэт-рэсурсы