Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
31 ліпеня 2020

Тэрыторыя памяці

Беларусь любімая, родная ... краіна з надзвычай багатай гісторыка-культурнай, маральнай, інтэлектуальнай спадчынай і традыцыямі. Столькі помнікаў архітэктуры, музеяў і культурна-асветніцкіх устаноў! Столькі магчымасцяў для развіцця духоўнага жыцця!

Воку карэннага жыхара Бешанковічаў звыкла ўсё, аднак, зірнуўшы пільней, можна ўбачыць, што многае ўсё ж такі мяняецца. Узяць хоць бы апошнія пяць-шэсць гадоў. Амаль кожны год у райцэнтры ўзводзіліся новыя дамы ў раёне вуліцы Маладзежнай, пабудавана станцыя абезжалезвання, добраўпарадкоўваліся вуліцы і дарогі, абнаўляліся сацыяльныя аб'екты, азелянялася тэрыторыя ... У гэты ж перыяд з'явілася і адна з славутасцяў гарпасёлка - музей пад адкрытым небам у парку Камсамольцаў. У экспазіцыі - ваенная тэхніка: танкі і гарматы, супрацьтанкавы ракетны комплекс і іншыя віды баявой артылерыі. Экспанаты, большасць іх сышло з канвеера ў канцы мінулага стагоддзя, прывезлі з розных куткоў Беларусі. Але ёсць тут і сапраўдныя рарытэты: тэхніка часоў Вялікай Айчыннай вайны. Абноўлены помнік, тратуарная плітка ...
З якой цікавасцю і захапленнем прыходзяць сюды дзеці! Вось яно - патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення прыдвінцаў.
Сапраўды, не толькі ў словах даніна павагі, але ў дзеяннях. Каб памяць пра тое, як нялёгка далася нашым дзядам і прадзедам Вялікая Перамога, перадавалася з пакалення ў пакаленне. Тут, у гэтым парку, па-сапраўднаму датыкаешся да гісторыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на Бешанковіцкай зямлі акупанты спалілі больш за 40 вёсак, знішчылі амаль 11 тысяч мірных жыхароў. І толькі ў чэрвені 1944-га войскамі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў тэрыторыя раёна была вызвалена.
Абноўлены сквер стаў любімым месцам адпачынку для многіх жыхароў райцэнтра. Гэта тэрыторыя памяці. Тэрыторыя нашай адказнасці перад нашчадкамі, якім ужо не заспець у жывых ветэранаў, чыім гераізмам заваяваная наша мірнае жыццё ...
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы