Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
7 красавіка 2023

«Тыдзень лесу-2023». Запрашаем прыняць удзел!

З 15 па 22 красавіка пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу - 2023», прысвечаная Году міру і стварэння, а таксама аднаўленню і памнажэнню лясоў рэспублікі. Адзначым, што кожны год кампанія праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Унесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе і ў справу захавання і памнажэння лясных багаццяў запрашаюцца дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, установы адукацыі, работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, моладзь раёна, а таксама ўсе жадаючыя!

Каб стаць удзельнікам акцыі, дастаткова звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, абазначаць аб'екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу. Тэлефоны для запісу: 6-04-79, 6-07-56, Бешанковіцкае лясніцтва 6-00-35, Вярхоўскае - 6-06-38, Задзвінскае -6-04-71, Пяцігорскае - 6-57-34, Ульскае - 6-74-07.

Алена МАРОЗАВА.

Інтэрнэт-рэсурсы