Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
20 мая 2022

У аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна адбыўся ўрачысты пуск газу

Не прайшло і двух месяцаў з моманту ўрачыстага пуску газу ў аграгарадку Ржаўка, а ўжо такая ж знамянальная падзея 20 мая адсвяткавалі астравенцы.

Працягласць газаправода, які вядзе да населенага пункта Астроўна, каля 14 кіламетраў. Дзякуючы прафесіяналізму работнікаў газавай службы, яго будаўніцтва прайшло ў рэкордныя тэрміны - менш чым за два месяцы. Астроўна стала 9-м аграгарадком і 13 сельскім населеным пунктам у раёне, куды падведзены газ. Агульная працягласць эксплуатуемых газавых сетак на Бешанковічыне цяпер складае 150 кіламетраў, 33 з іх прабудаваны ў 2022 годзе.

У азнаменаванне прыходу прыроднага газу ў Астроўна была ўрачыста запалена сімвалічная паходня. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблсавета дэпутатаў  Уладзімір Цярэнцьеў , генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белтопгаз" Аляксей Кушнарэнка, старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч, генеральны дырэктар РУП "Віцебскэнерга" Андрэй Панчанка, генеральны дырэктар УП "Віцебскаблгаз" Пётр Шэршань, іншыя ганаровыя госці і жыхары населенага пункта.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы