Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
7 снежня 2021

У аграгарадку Верхняе Крывіна прыём грамадзян правяла старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Г. У. Унуковіч

Прыём грамадзян старшынёй раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч, аб'яўлены 29 лістапада ў Верхнім Крывіне, прайшоў у фармаце сустрэчы з насельніцтвам.

Прыезду Галіны Уладзіміраўны чакалі каля двух дзясяткаў чалавек. І не толькі для таго, каб прасіць дапамогі ў вырашэнні асабістых ці грамадскіх праблем. Людзям было цікава пачуць з першых вуснаў, чым жыве раён, якія праблемы вырашае мясцовая ўлада, якія далягляды ў іх гаспадаркі, дзе нядаўна памяняўся кіраўнік, і шматлікае іншае. І ў сваіх чаканнях яны не ашукаліся.

Інфармацыі не бывае зашмат. Наадварот, яе недахоп спараджае непатрэбную турботу, а то і здагадкі. Верхнекрывінцаў хвалявалі пытанні, якія тычацца магчымасці нарыхтоўкі дроў з арубных рэшткаў, выдаленні аварыйных дрэў, афармленні зямлі, работы вулічнага асвятлення, пераезду з аварыйнага дома ў зноў выдзеленае жыллё, і іншыя. Людзі прасілі пусціць у вёску хаця б два разы на тыдзень гарадскі аўтобус, падрамантаваць дарогу да могілак і на Ранчыцы, уладкаваць дзіцячую пляцоўку.

Галіна Уладзіміраўна старанна ўнікала ў сутнасць кожнага звароту, выслухала ўсе просьбы і пажаданні. Разам са старшынёй Верхнякрывінскага сельвыканкама С. Г. Акуневічам на месцы выпрацавалі алгарытм іх вырашэння, у тым ліку з прыцягненнем раённых службаў.

Прысутным у зале, напрыклад, была карысная інфармацыя і аб неабходнасці своечасовага афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў на зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў карыстанні грамадзян, як для абслугоўвання жылога дома, так і для вядзення падсобнай гаспадаркі, у тым ліку, калі зямля атрымана ў спадчыну. Бо за самавольны захоп участку прадугледжаны штраф (такія выпадкі маюць месца і ў нашым раёне).

У многіх пытаннях чалавек павінен паклапаціцца пра сябе сам: аформіць неабходныя дакументы, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку набыць паліва, навесці парадак у населеным пункце. Закрылі пошту? Прыязджае паштовая машына. Шэраг паслуг дома сёння могуць аказаць паштальёны. Каля дома суседа гарыць на вуліцы ліхтар, а ў мяне няма? Вулічнае асвятленне ў населеных пунктах здзяйсняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Кожная дадатковая лямпа - гэта электраэнергія, за якую трэба плаціць. І вяскоўцы згаджаліся з такімі довадамі.

Кіраўнік раёна расказала людзям аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, як развіваюцца прамысловая і сельскагаспадарчыя сферы, закранула праблемы дэмаграфічнай бяспекі. Нажаль, нас з кожным годам становіцца ўсё менш і менш. Толькі за апошнія 30 гадоў насельніцтва раёна скарацілася больш як на адзінаццаць тысяч чалавек. Гэта і ёсць адна з прычын закрыцця школ, аб'ектаў сацкультбыту ў сельскай мясцовасці.

У цэлым эканоміка раёна працуе стабільна. Каб захаваць для людзей працоўныя месцы, даць вяскоўцам магчымасць працаваць на зямлі і зарабляць, удыхнуць новае жыццё ў стратныя сельгаспрадпрыемствы, прыцягнуць інвестараў, зараз, напрыклад, распачата працэдура банкруцтва КСПУП «Дразды Агра» і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс».

Сустрэча, якая доўжылася паўтары гадзіны, атрымалася прадуктыўнай і цікавай. Усе пытанні, закранутыя ў размове, былі жыццёвыя, надзённыя, у тым ліку якія датычацца сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскай мяжы. Верхнякрывінцы, як і ўсе жыхары нашай краіны, разумеюць, што такое гора, галеча, выказалі падтрымку дзяржаве, якая працягнула руку дапамогі бежанцам. Бо для нас, беларусаў, няма чужога болю…
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы