Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
6 мая 2024

У Бешанковічах прайшоў семінар-вучоба па пытаннях захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксея Бухаловіча прайшоў семінар-вучоба па пытаннях захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы.
Удзел у важнай размове прынялі кіраўнікі і спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, раённай ветэрынарнай станцыі, Бешанковіцкай племянной станцыі, а таксама заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы і загадчыкі малочна-таварных ферм і комплексаў сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
Тэма захаванасці жывёлы вельмі актуальная. Правесці вучобу запрасілі намесніка дырэктара ЗАТ "Экамол Агра" Уладзіміра Пярэднева. Уладзімір Уладзіміравіч — эксперт па малочнай і мясной жывёлагадоўлі — распавёў аб ўсіх тэхналагічных аспектах захаванасці і вырошчвання маладняку БРЖ: ад нараджэння цяля, яго выпойвання, утрымання, кармлення да захавання ўсіх рэгламентаў.
Удзел у семінары-вучобе дазволіў раённым спецыялістам атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, разабраць праблемныя сітуацыі на вытворчасці. Бо менавіта з паўнавартаснага і здаровага маладняку пачынаецца фарміраванне высокапрадукцыйнага статка, памяншэнне гiбелi, павелічэнне валавой вытворчасцi прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым. 
Больш фота "Зара"
 

 

 

 

Інтэрнэт-рэсурсы