Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
3 снежня 2020

У Бешанковічах працягваецца работа дыялогавых пляцовак

Дыялогавыя пляцоўкі з удзелам дэпутатаў, органаў улады, прадстаўнікоў грамадскіх структур, прадпрыемстваў і арганізацый, навукоўцаў і экспертаў праходзяць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Такія дыскусіі сёння - гэта не проста магчымасць выказаць свой пункт гледжання, тут трэба пазначаць канкрэтныя праблемы, і разам знайсці варыянты іх рашэння. Менавіта на такіх мерапрыемствах абмяркоўваюцца перспектывы развіцця краіны.

    Учора, 2 снежня, дыялогавая пляцоўка ў Бешанковіцкім раёне прайшла ў кабінеце ў начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама А.І.Ерашова і была прысвечана тэмах канстытуцыйнай рэформы, у прыватнасці ў сферы адукацыі. На ёй прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М.Шведаў, ён жа з'яўляецца старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі Фонд міру», намеснікі старшыні Г.А.Філіпенка і Т.І. Ждановіч, якая па сумяшчальніцтве ўзначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб'яднання «Белая Русь», першы сакратар РК ГА «БРСМ» С.Жыгун, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т.В.Бажадомава. У фармаце онлайн на сувязі былі кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна.
    З прывітальным словам да ўдзельнікаў дыскусіі звярнуўся Г.М.Шведаў. «- Змена Канстытуцыі Беларусі - важная гістарычная падзея. Радуе, што многія беларусы праяўляюць актыўнасць і па максімуму выкарыстоўваюць усе магчымасці для таго, каб выказаць сваю пазіцыю па актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў. Многія для таго, каб данесці свае прапановы, удзельнічаюць у дыялогавых пляцоўках. Любы нарматыўна-прававы акт павінен адпавядаць сучаснасці і патрабуе дапаўненняў і паправак. І не таму, што ён недасканалы, а таму, што жыццё не стаіць на месцы. З развіццём грамадства любы нарматыўна-прававы акт, як і Канстытуцыя, патрабуе ўнясення паправак. У Канстытуцыю трэба ўносіць такія змены, якія будуць адпавядаць патрэбам грамадства. »
    У ходзе канструктыўнага дыялогу права выказацца было прадастаўлена кожнаму яго ўдзельніку. Прыемна, што просьбаў і прапаноў у кіраўнікоў устаноў адукацыі было дастаткова. Згадзіцеся, бо настаўнік, асабліва на вёсцы вельмі значная і важная асоба, на якога часцяком дадаткова ўскладзена шмат іншых абавязацельстваў. Як правіла, менавіта гэтым людзям давяраюць быць мясцовымі дэпутатамі, старэйшынамі. Вось і прапанова, якая накіравана для далейшага разгляду ў вышэйшыя інстанцыі была аб удасканаленні інстытута старэйшын, як альтэрнатывы дэпутатам першаснага ўзроўню.
      Яшчэ адным  пытаннем, якое абмяркоўвала і было прынятым да ведама, стала пытанне аб бясплатнай вышэйшай адукацыі толькі для тых, хто паступае па мэтавым накіраванні з абавязковай адпрацоўкай не менш за пяць гадоў.

    Дыялогавыя пляцоўкі будуць праходзіць і далей, прымаючы да ведама і разглядаючы прапановы спецыялістаў розных сфер.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы