24 жніўня 2023
У Бешанковіцкім раёне аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года ўжо атрымалі 162 шматдзетныя сем'і
У Бешанковіцкім раёне аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года ўжо атрымалі 162 шматдзетныя сем'і, у якіх выхоўваюцца 333 школьнікі
Сума выплат склала больш за 36 тысяч рублёў.
Акрамя таго, 8 малазабяспечаных сем'яў, у якіх выхоўваюцца 15 дзяцей, атрымалі дзяржаўную адрасную матэрыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі на агульную суму 7 тысяч 909 рублёў.
Дапамога па месцы працы на 11 тысяч 988 рублёў аказана 61 сям'і, дзе выхоўваюцца 122 дзіцяці.