5 чэрвеня 2024
У Бешанковіцкім раёне гэтым летам будуць працаваць
пяць студэнцкіх атрадаў, у іх склад увойдуць больш за 50 маладых людзей
У Бешанковіцкім раёне гэтым летам
будуць працаваць пяць студэнцкіх атрадаў, у іх склад увойдуць больш за 50
маладых людзей.
На мінулым тыдні ў
Віцебску ва ўрачыстай абстаноўцы Бешанковіцкага тэрытарыяльнага штаба
студэнцкіх атрадаў, першы сакратар РК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз
моладзі" Вольга Фіешка прыняла пуцёўку ў "Працоўнае лета-2024".
Удзел у мерапрыемстве прынялі і будучыя члены студэнцкіх атрадаў нашага раёна.
Пуцёўкі тэрытарыяльным штабам Віцебскай вобласці і
знакамітым атрадам уручыўнамеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў
Дурноў.
"Члены нашых студэнцкіх атрадаў будуць
працаваць ва УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік", ГП
"ПалітаддзелецАгра" і Ульскім каледжы ім. Л.М.Даватара, — распавяла
Вольга Фіешка. — Акрамя гэтага, арганізуем работу валанцёрскіх атрадаў,
хлопцы будуць добраўпарадкоўваць помнікі і воінскія пахаванні, дапамагаць у
бытавых пытаннях адзінока пражываючым і пажылым грамадзянам".
Больш фота "Зара"