Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
9 жніўня 2023

У Бешанковіцкім раёне праходзіць дабрачынная кампанія Беларускага Чырвонага Крыжа "Збярэм дзяцей у школу"

Яна праводзіцца з мэтай аказання дапамогі і падтрымкі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з сем'яў з нізкім узроўнем даходу, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з сем'яў бежанцаў, вымушаных мігрантаў з Украіны.
Кампанія прымеркавана да Дня ведаў і пройдзе з 1 жніўня па 15 верасня.
Школьнае прыладдзе для дзяцей прымаецца ў раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Віцебская шаша, д. 36, каб.25, тэлефон для даведак: +375 33 645-26-25 (Наталля Анатольеўна). Таксама можна здзейсніць ахвяраванне праз АРІП. Для гэтага трэба выбраць пункт "Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні", "Дапамога дзецям, дарослым", "Беларускі Чырвоны Крыж", выбраць Віцебскую абласную арганізацыю БТЧК, "Дабрачынныя ўзносы", увесці нумар дабрачыннай акцыі - 222, праверыць карэктнасць інфармацыі і ажыццявіць плацеж.
Зрабіце свет дзяцей радасней і ярчэй!

Інтэрнэт-рэсурсы