Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Курган Славы
11 мая 2022

У Бешанковіцкім раёне пройдзе турзлёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці

Вабіць сваім цяплом сонечны май. І аматары актыўнага адпачынку, не разважаючы, збіраюцца ў дарогу. Самы час рыхтаваць заплечнік, бо з 20 па 22 мая у Бараўцах сяброў збірае раённы турзлёт, прысвечаны Году гістарычнай памяці .

Паўдзельнічаць у штогадовым спаборніцтве запрашаюць прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў (а таксама зборныя каманды аграгарадкоў), словам, усіх, хто за актыўны лад жыцця. Склад каманды - 15 чалавек (мінімальны - 9, з іх 6 мужчын і 3 жанчыны), пацвердзіць удзел можна ў ФСК «Дзвіна», заяўкі прымаюцца да 18 мая па нумары 6-05-34. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў нямала іспытаў. У праграме мерапрыемства: тэхніка пешаходнага турызму, трыятлон, валейбол, дартс, перацягванне каната, жартоўная паласа перашкод, конкурсы мастацкай самадзейнасці, кулінараў і турыстычнага побыту. Не сумнявайцеся, актыўных і спартовых чакае маса дадатных эмоцый і, вядома, заслужаныя ўзнагароды за перамогу. Турыстычны злёт - не толькі магчымасць адцягнуцца ад паўсядзённай мітусні, але і месца, дзе знаходзяць сяброў. Вогнішчы, песні пад гітару, амаль армейскія палосы перашкод і сумеснае пераадоленне цяжкасцей паходнага жыцця аб'яднаюць усіх, хто не баіцца праверыць сваю цягавітасць у палявых умовах, прадэманстраваць фізічныя, артыстычныя і кулінарныя навыкі.

Інтэрнэт-рэсурсы