Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
9 верасня 2023

У Бешанковіцкім раёне урачыста адкрыт ы мемарыяльны комплекс на месцы памятнага знака, устаноўленага каля вёскі Гняздзілава больш за 55 гадоў таму назад  

Напярэдадні легендарнага Дня танкістаў у Бешанковіцкім раёне адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ў месцы злучэння войскаў 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага і 39-й арміі 3-га Беларускага франтоў падчас правядзення аперацыі "Баграціён" 25 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Гняздзілава.

Удзел ва ўрачыстасці прынялі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Ляўковіч, прадстаўнікі выканаўчай улады , працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і навучэнцы раёна, ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выхаванцы Віцебскага кадэцкага вучылішча.

Узведзены на гістарычным месцы памятны знак - бачны выраз удзячнай памяці ўсіх нашчадкаў. Яго прыгажосць і веліч павінны служыць сувязнай ніткай паміж мінулым і сучаснасцю, умацоўваць духоўны і патрыятычны пачатак падрастаючага пакалення. Гэтая думка чырвонай ніткай пралегла ва ўсіх выступах ганаровых гасцей.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч выказала вялікую падзяку ўсім, хто ўнёс свой уклад у стварэнне памятнага знака.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары "Зары".


Інтэрнэт-рэсурсы