Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
5 сакавіка 2020

У Бешанковіцкім райвыканкаме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па святкаванні 75-ай гадавіны Вялікай Перамогі

     Важным мерапрыемствам у бягучым годзе з'яўляецца святкаванне 75-й гадавіны з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

    Падрыхтоўка да гэтай знамянальнай падзеі ў раёне ўжо актыўна вядзецца.

     У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел кіраўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў раёна.

    Асноўнымі пытаннямі, разгледжанымі на пасяджэнні, былі пытанні сацыяльнай абароны ветэранаў, паляпшэння іх жыллёвых умоў, правядзення комплекснага медыцынскага абследавання, грашовых выплат, віншаванняў і ўшанавання іх у Дзень Перамогі.

     Таксама разглядаліся пытанні аб працы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, правядзенні разнапланавых мерапрыемстваў інфармацыйнага і выхаваўчага характару ў дзіцячых садках і школах, працы ветэранскіх і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы да свята, асвятленню падрыхтоўкі і правядзення святкавання 75-годдзя Перамогі ў сродках масавай інфармацыі і іншыя.

     У завяршэнне мерапрыемства аргкамітэт падсумаваў, што арганізацыя ўсіх святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-й гадавіне з дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне павінна прайсці на высокім узроўні, і ні адзін ветэран не павінен быць абдзелены ўвагай, удзячнасцю, павагай і пашанай.

Інтэрнэт-рэсурсы