Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
21 верасня 2021

У рамках Адзінага дня інфармавання Бешанковіцкі раён наведала ІПГ Віцебскага аблвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні аблсавету дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева

21 верасня ў рамках Адзінага дня інфармавання ў Бешанковіцкім раёне працавала інфармацыйна-прапагандысцкая група Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева. Члены ІПГ наведалі шэраг прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, выступілі перад працоўнымі калектывамі. Асноўная тэма сустрэч - «17 верасня - Дзень народнага адзінства». Госці з Віцебска казалі пра гістарычнае значэнне ўз'яднання беларускага народа ў верасні 1939 года, пра сучасную ацэнку значнасці гэтай падзеі, таксама цікавіліся надзённымі праблемамі жыхароў раёна, усе разам паспрабавалі знайсці іх вырашэнне.

Пасля сустрэч у працоўных калектывах члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы правялі прыём грамадзян у малой зале райвыканкама.

/ Будзе дапоўнена /
 
 
 
 
 
 
 
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы