Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
22 жніўня 2022

Уборачная пара ва Ульскім ліцэі - на фінішнай прамой

   У пятніцу ў другой палове дня камбайны Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М.Даватара працавалі на полі каля вёскі Зорнікі. Па акрузе разносілася размеранае іх вуркатанне. «Тут у нас пасеяна каля 40 гектараў вікі з аўсом, — расказваў па дарозе старшыні райвыканкама Г.У.Унуковіч дырэктар установы адукацыі А.А.Пашкевіч. - Участак, як бачыце, гатовы да ўборкі, ледзь прамарудзіш - знік ураджай, страціш вырашчанае. Людзі ведаюць гэта, таму і імкнуцца прыбраць усё без стратаў і ў сціслыя тэрміны».

   -Усю жніво ліцэй у лідэрах на ўборцы, - адзначае кіраўнік раёна. - Малайцы! Установа адукацыі - не сельскагаспадарчае прадпрыемства, але працаваць на зямлі тут умеюць адказна, старанна, добрасумленна.

   …Мяккімі хвалямі ўцякае ўдалячынь залатое «мора», па якім грацыёзна плывуць магутныя «караблі», прагна заглынаючы налітае зерне. Два кругі - і поўны бункер. Летні дзень год корміць. Нездарма дні ўборкі называюць прыпарам, яна падводзіць вынік. Увесь народ, уся краіна зараз жывуць гэтым. Вось і ў ліцэі ўбіраць хлеб даручылі самым дасведчаным, самым адказным людзям.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы