22 жніўня 2023
Уключыце фары! 25 жніўня на Бешанковічыне стартуе акцыя "Увага — дзеці!"
З 25 жніўня на Бешанковічыне стартуе акцыя ДАІ "Увага - дзеці!". Вадзіцелі транспартных сродкаў павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Акцыя працягнецца да 5 верасня, яе мэта - прыцягнуць увагу вадзіцеляў і бацькоў да тэмы бяспекі дзяцей на дарогах напярэдадні пачатку новага навучальнага года, каб пазбегнуць дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Таксама ў Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць: вадзіцелі павінны праяўляць максімальную ўважлівасць пры руху па дваровых тэрыторыях, паблізу ад населеных пунктаў, школ, а таксама на скрыжаваннях і пешаходных пераходах. Бацькі павінны штодзень нагадваць маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на вуліцы і сачыць за тым, каб дзеці іх выконвалі.