Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
21 красавіка 2022

Урокі Памяці прайшлі ў школах Бешанковіцкага раёна

21 красавіка ў школах Бешанковіцкага раёна прайшлі ўрокі Памяці з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, дэпутатаў. «Нам гэты свет завешчана берагчы» - так называўся ўрок Памяці, які прайшоў у Астровенскай дзіцячы сад-сярэдняй школе, на ім прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Галіна Унуковіч і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, начальнік па адукацыі райвыканкама Аляксандр Ерашаў.

Дзеці разам з гасцямі яшчэ раз перагарталі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі аб тым, чаму так важна берагчы гістарычную памяць. Мадэратарам сустрэчы выступіў настаўнік гісторыі ўстановы адукацыі Ігар Ганчароў. Ён распавёў пра тое, як пачыналася вайна, якія страты нёс беларускі народ у гады акупацыі, як самааддана змагаліся з фашыстамі партызаны і падпольшчыкі, якім коштам далося вызваленне Беларусі.

Актыўны ўдзел у абмеркаванні тэмы ўрока прынялі школьнікі, яны адказвалі на пытанні, дзяліліся сваім меркаваннем аб важнасці захавання міру на зямлі.

Інтэрнэт-рэсурсы