Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
20 ліпеня 2021

Ва ўстанове аховы здароўя "Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца" можна прышчапіцца ад COVID -19

Установа аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» інфармуе аб рызыцы заражэння інфекцыяй COVID-19. Па наяўных дадзеных, на тэрыторыі краіны і ў нашай вобласці пачасціліся выпадкі цяжкай плыні інфекцыі ў маладых людзей, у тым ліку і са смяротным зыходам. Вакцынацыя  абараняе ад рызыкі ускладненай плыні інфекцыі. У раённай бальніцы вакцынацыя даступная адразу (пры звароце ў прышчэпачны кабінет або да тэрапеўтаў) і па папярэднім запісе.
Звярніце ўвагу і на сваіх пажылых родных, суседзяў, сяброў. Толькі масавай вакцынацыяй мы зможам супрацьстаяць чарговай хвалі каронавіруснай інфекцыі. Вакцына - адзіная рэальная абарона. Лекі ад кавіда не існуе!
Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні па прышчэпках, звяртайцеся па тэлефоне 6-51-57 (прыёмная галоўнага ўрача).
На 08.07.2021г. вакцынацыя праводзіцца вакцынай вытворчасці Расійскай Федэрацыі Спадарожнік V.

Інтэрнэт-рэсурсы