17 мая 2024
Ветэрынар
Анастасія Серабро з Бешанковічаў: "Дома заўсёды добра"
Моладзь шукае
шчасця ў вялікіх гарадах, ветэрынар Анастасія Серабро з Бешанковічаў пасля
заканчэння аграрнага каледжа Віцебскай ветакадэміі вярнулася на малую радзіму.
Кожны дзень дзяўчына з усмешкай спяшаецца на працу і з'язджаць нікуды не
плануе. У чым сакрэт?
- Дома заўсёды
добра, - упэўнена Анастасія Серабро. – З дзяцінства люблю жывёл і ўмею з імі
ладзіць, таму з выбарам прафесіі пытанне вырашылася хутка. Ну а адукаваны
ветэрынар спатрэбіцца ў сельскай гаспадарцы.
Сапраўды, сельскі
Айбаліт заўсёды ў пашане. Мясцовыя жыхары яму цалкам давяраюць: ён дакладна
вызначыць, чаму пагоршылася якасць малака ў кароў.
- Хлусіць не
стану, хлеб ветэрынара нялёгкі. Графік працы ненармаваны. Жывёла, як і чалавек,
можа захварэць у любы час. Гадзіна пік прыпадае на вечар, калі статкі вяртаюцца
з пашы, – распавядае Насця.
Каб засцерагчыся
ад сібірскай язвы і шаленства, ветэрынары рэгулярна робяць неабходныя
прышчэпкі, без гэтага іх проста не дапускаюць да працы. А каб жывёла не
траўмавала ветурача, трэба выконваць простыя правілы: не падыходзіць да яе
раптоўна; не крычаць; усталяваўшы глядзельны кантакт, ласкава размаўляць.
Па словах
Анастасіі, ветэрынарыя ў некаторых аспектах складаней медыцыны, бо жывёла не
можа сказаць, што яе турбуе. Высновы можна зрабіць, зыходзячы са сваіх
назіранняў і слоў уладальнікаў, якія нярэдка ўпадаюць у паніку і не могуць
толкам растлумачыць, што іх насцярожыла ў паводзінах падапечнага.
- Прадуктыўнасць
сельскагаспадарчых жывёл – галоўны паказчык іх здароўя. Хворая карова будзе
даваць менш малака, або яго якасць пагоршыцца, - тлумачыць суразмоўца. - Вельмі
важна звяртаць увагу на паводзіны і стан гадаванца: у катоў і сабак можа
выяўляцца дрымотнасць, шарстяное покрыва перастае ільсніцца, а каровы, калі ў
іх нешта баліць, могуць нават плакаць.
Малады спецыяліст
шкадуе, што людзі не заўсёды звяртаюцца да ветэрынара своечасова, спадзяючыся
на парады з інтэрнэту і прадаўцоў зоамагазінаў, у якіх няма адпаведнай
адукацыі. У выніку жывёлу ўсё роўна прыводзяць на ветстанцыю, выпусціўшы
каштоўны час і выдаткаваўшы кучу сродкаў. А яшчэ Анастасія нагадвае, што многіх
праблем дапамогуць пазбегнуць граматны догляд за гадаванцамі і неабходныя
прышчэпкі.
Акрамя працы,
дзяўчына вядзе актыўнае грамадскае жыццё. Любіць спяваць, танцаваць,
удзельнічае ў тэатральных пастаноўках. Летась перамагла ў рэспубліканскім
конкурсе прафмайстэрства, а гэтай вясной наведала Сочы і Валгаград
у рамках Сусветнага фестывалю моладзі ў складзе абласной дэлегацыя.
Анастасія дагэтуль
знаходзіцца пад уражаннем ад гэтай паездкі. Ёй запомніўся Сочынскі адукацыйны
цэнтр "Сірыус", эфектныя спартыўныя шоў, разнастайныя мерапрыемствы,
на якіх яна ўжывую сустракалася з лідэрамі меркаванняўі зоркамі эстрады.
- Веру, што навука
і дабрыня выратуюць свет, зробяць яго гуманным і шчаслівым, – рэзюмуе Анастасія
Серабро.
Па
матэрыялах "Віцебскія Весткі"