24 кастрычніка 2023
Віншаванні прымае галоўны бухгалтар «Бешанковіцкага ПМС»
Аксана Шынкевіч
Галоўная каштоўнасць любога прадпрыемства - гэта яго супрацоўнікі. Яны прысвячаюць жыццё працы на карысць сваёй арганізацыі, каб яна развівалася і квітнела. Вядома, самаахвярная дзейнасць не застаецца незаўважанай.
Напрыклад, у дзень свайго 50-годдзя галоўны бухгалтар камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Бешанковіцкае ПМС" Аксана Мікалаеўна Шынкевіч удастоена Ганаровай граматы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Добрасумленная праца ў галіне АПК, актыўны ўдзел у дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі і грамадскага жыцця калектыву, важкі ўклад у развіццё прадпрыемства і прафсаюзнага руху ацэнены заслужанай узнагародай. Яе Аксане Мікалаеўне ўручыла галоўны бухгалтар райкама Валянціна Аляксандраўна Кучынская. Свае віншаванні імянінніцы паднеслі дырэктар «Бешанковіцкага ПМС» Сяргей Анатольевіч Шчупячонок, а таксама калегі.
Далучаемся да віншаванняў і мы. Паважаная Аксана Мікалаеўна, моцнага Вам здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, стабільнасці, фінансавага дабрабыту! Няхай кожны дзень будзе поўны радасцю, а жыццёвы баланс заўсёды будзе станоўчым!