Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
5 лютага 2024

Віцебская абласная арганізацыя БСА - лепшая ў рэспубліцы!

У ваенным камісарыяце Віцебскай вобласці адбылося пасяджэнне Савета абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў», удзел у якім прыняў ваенны камісар вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін. Падведзены вынікі работы за папярэдні год і пазначаны асноўныя напрамкі дзейнасці на 2024-ы.
Па выніках рэспубліканскай акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў гадуе» наша абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў» ужо чацвёрты год запар прызнана лепшай у Рэспубліцы Беларусь. Актывісты Віцебшчыны прынялі ўдзел у шматлікіх патрыятычных мерапрыемствах, накіраваных на выхаванне насельніцтва краіны і асабліва моладзі, падтрыманне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, заахвочаны Граматамі і каштоўнымі падарункамі, у тым ліку і прадстаўнікі нашага раёна. Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь за актыўную працу па асвятленні ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў у ходзе акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў гадуе» каштоўным падарункам узнагароджана карэспандэнт раённай газеты «Зара» Ларыса Паўлоўская.
За плённую дзейнасць па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Граматамі Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» узнагароджаны старшыня бешанковіцкай раённай арганізацыі падпалкоўнік запасу Пётр Паўлоўскі і член арганізацыі капітан юстыцыі запасу Алег Жук.
Р.Н. Шкодзін шчыра падзякаваў членам абласной арганізацыі за праведзеную ў мінулым годзе работу, адзначыўшы, што і 2024-ы будзе не менш насычаным на падзеі ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Зусім хутка пройдуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. У 2024-м споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 35 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пройдзе шэраг іншых мерапрыемстваў.
Сёння вельмі важна, каб афіцэры прыходзілі ва ўстановы адукацыі, размаўлялі з дзецьмі і моладдзю, сустракаліся з насельніцтвам у гарадах і сельскіх населеных пунктах. Меркаванне людзей, якія аддалі арміі і краіне не адзін дзясятак гадоў свайго жыцця, якія служылі ў гарачых кропках, якія жылі ў Савецкім Саюзе, прайшлі праз развал велізарнай краіны і ведаюць, да чаго могуць прывесці хаос і разруха, у тым ліку ў палітычнай сістэме, вельмі каштоўнае і толькі прынясе карысць грамадству і нашай дзяржаве.

Інтэрнэт-рэсурсы