Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Раённы Дом культуры
2 кастрычніка 2019

Вольга Аўчыннікава з Бешанковічаў у ліку лепшых эколагаў краіны

У Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага. Вызначаны 3 лепшыя працы.

Прыемна, што ў ліку пераможцаў апынулася наша зямлячка - Вольга Васільеўна Аўчыннікава, грамадскі эколаг Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яна заняла 2-е месца. Акрамя таго, праца Вольгі Васільеўны ацэньвалася і на рэспубліканскім этапе конкурсу. І тут эколаг заняла 2-е месца.
Паводле задумы, статус грамадскага эколага стымулюе неабыякавых грамадзян уключацца ў ахову навакольнага асяроддзя і дазваляе больш цесна ўзаемадзейнічаць з органамі Мінпрыроды.

- Мая задача заключаецца перш за ўсё ў павышэнні экалагічнай культуры грамадства, - кажа Вольга Васільеўна. - Хто любіць Радзіму, той любіць і прыроду, і наадварот. Кожны чалавек павінен клапаціцца аб прыродзе, разумець, што без яе прыгажосці і багацця жыццё не будзе паўнавартасным. Любое забруджванне - гэта ўжо змяненне ўмоў нашага існавання, што можа абярнуцца самымі непрадказальнымі наступствамі. Хто загіне першым у такім выпадку? Самая высокаарганізаваная істота, сам чалавек. Каб гэтага не адбылося, трэба захаваць навакольнае асяроддзе.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы