Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
"Не любіць лес немагчыма», - у адзін голас кажуць працаўнікі
Бешанковіцкага лясгаса. І гэтым словам нельга не паверыць - у лясную галіну
землякі прыйшлі па зову сэрца і шмат гадоў усёй душой адданыя сваёй працы.
Дарэчы, ніводнае прадпрыемства ў
райцэнтры не мае такіх людскіх рэсурсаў, як Бешанковіцкі лясгас. Сёння там
працуюць каля 280 чалавек. Ляснічыя, лесаводы, майстры, вальшчыкі, лесарубы,
машыністы трылевачных лесанарыхтоўчых машын, вадзіцелі і трактарысты на вывазе
лесу, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў... Крэпкі калектыў, дзе цэняць
працавітых і адказных.
Чацвёрты год дэманструе высокія вытворчыя паказчыкі цэх дрэваапрацоўкі, дзе працуе каля 20 чалавек. Тут упэўнена нарошчваюць аб'ёмы вытворчасці. Прадукцыя бешанкавічан запатрабавана як на ўнутраным рынку, так і ў краінах блізкага і далёкага замежжа.