Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
13 снежня 2021

З 20 снежня Бешанковіцкі лясгас пачынае рэалізацыю навагодніх дрэў

Усяго лясгасы паўночнага рэгіёну на перадсвяточных елачных кірмашах плануюць рэалізаваць каля 30 тыс. навагодніх дрэў. Для зручнасці насельніцтва рэжым работы базараў будзе максімальна прадоўжаны. У асартыменце гандлёвых кропак традыцыйна будуць елкі, хвоі, а таксама ёлачныя букеты і елкі ў кадках. Яліны ў кадках традыцыйна карыстаюцца ў насельніцтва павышаным попытам, таму аб'ём іх рэалізацыі плануем павялічыць.

 Набыць навагоднія дрэвы можна будзе са складоў лясніцтваў (Бешанковіцкага, Вярхоўскага, Пяцігорскага, Ульскага, Чашніцкага), а таксама на гандлёвых кропках у г.Віцебска. Пры куплі навагодніх дрэў у лясніцтве кошт за дрэва (елка, хвоя) складзе:

да 1 метра складзе 8 руб., 50 кап. ( 11 р , 50 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)
- Ад 1 да 2 метраў - 10 руб. 50 кап. (14 р. 50 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)
- Ад 2 да 3 метраў - 14 руб. 50 кап. ( 21 р. 00 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)
-ад 3 да 4 метраў – 23 руб. 10 кап (34 р.50 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)
– Ад 4 да 5 метраў – 28 руб.40 кап. (45 р. 00 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)
Купля навагодніх елак у кадках абыдзецца: да 1м у 19 руб. 00 кап., а да 2 м у 21 руб. 00 кап. (да 1м у 22 руб. 60 кап., а да 2 м у 24 руб. 60 кап. на гандлёвай кропцы ў г.Віцебск)

      У перыяд перад галоўным зімовым святам для работнікаў дзяржаўнай лясной аховы актуальнай становіцца рэйдавая работа, накіраваная на спыненне незаконных высечак навагодніх дрэў. Будзе арганізавана патруляванне лясоў паблізу ад населеных пунктаў, дарог і хвойных маладнякоў. Таксама будуць выстаўлены пасады, у тым ліку сумесныя з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. У перадсвяточныя дні дзяржлесахова мае намер актыўна выкарыстоўваць камеры фота- і відэафіксацыі.

   У грамадзян, якія перавозяць навагоднія дрэвы, будуць правяраць дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё. Самавольная высечка навагодняга дрэва пагражае фізічнай асобе накладаннем штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь (1 БВ - Br29), індывідуальнаму прадпрымальніку - ад 20 да 200 БВ, юрыдычнай асобе - ад 50 да 300

Інтэрнэт-рэсурсы