Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
Своеасаблівы экскурс у савецкае мінулае чакаў гасцей святочнага канцэрта, прысвечанага 102-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстасць прайшла напярэдадні знакавай даты ў зале РЦК.
Кампазіцыі савецкай эпохі гучалі ўвесь час, пакуль гледачы ўладкоўваліся на месцах. Былі тут і прадстаўнікі «залатога ўзросту», і моладзь. Той далёкі Кастрычнік змяніў лёс вялікай краіны, стварыў умовы для рэалізацыі такіх асноўных прынцыпаў, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Статус дзяржаўнага свята — даніна памяці і падзяка за тое, што мара многіх пакаленняў ажыццявілася: незалежная дзяржава жыве і ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.
Цудоўны настрой і музычныя віншаванні прысутным падарылі госці — артысты Віцебскай абласной філармоніі. «Малінаўка», «Снег кружыцца», «Ля замкавай гары», «Мая краіна» і іншыя любімыя песні ў выкананні вакальнай групы ансамбля «Талака» (на здымках) гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі.