Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
27 сакавіка 2024

З рабочым візітам Бешанковічы наведаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў

Падчас анансаванага загадзя прыёму грамадзян да Вячаслава Віктаравіча звярнулася адна жыхарка гарпасёлка. Пытанне, агучанае жанчынай, тычылася выдзялення арэнднага жылля. Усе тлумачэнні заяўніцы былі дадзены на месцы.
Знаходзячыся ў Бешанковічах, Вячаслаў Дурноў пагутарыў з калектывамі аддзела па адукацыі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і раённага метадычнага кабінета.
Затым разам са старшынёй райвыканкама Галінай Унуковіч і яе намеснікам Аляксандрам Ерашовым Вячаслаў Віктаравіч наведаў шэраг устаноў. На месцы абмеркавалі аб'ём работ, які трэба будзе зрабіць у рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2024» у раённым Цэнтры культуры, гісторыка-краязнаўчым музеі. На завяршэнні работы па рэканструкцыі дзіцячай школы мастацтваў, прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем парку і рамонтам будынкаў, размешчаных побач са школай і якія ўваходзяць у адзін ансамбль палаца Храптовічаў.
"Усе аб'екты знаходзяцца ў цэнтры гарпасёлка, безумоўна, іх трэба прыводзіць у парадак", — рэзюмаваў Вячаслаў Дурноў, пры гэтым адзначыў, што многае ўжо зроблена і ў плане падрыхтоўкі неабходнай дакументацыі, і ў плане работы з падрадчыкамі.
Больш фота "Зара"

 

 

 


 

Інтэрнэт-рэсурсы