Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
1 верасня 2020

Запальваць дзіцячыя ўсмешкі зусім няцяжка

Ці могуць дзеці быць чужымі? Лічу, што не. Прыемна, што так думаюць і многія жыхаркі нашага раёна, якія акрамя сваіх родных дзяцей бяруць пад апеку тых, хто застаўся без бацькоўскай любові і клопату. Тым самым яны робяць гэты свет крышачку дабрэйшым. Ім хочацца, каб было менш слёз, асабліва дзіцячых, і кожнае дзіця атрымала шанец і магчымасць стаць паўнавартасным членам грамадства.

Адна з такіх жанчын - жыхарка райцэнтра Ала Мікалаеўна Галдобенка. Больш за месяц таму разам з мужам Уладзімірам Сцяпанавічам яны ўзялі на апеку чатырох дзяцей: Мікіту, Анастасію, Аляксандра і Аляксея. Да гэтага, дарэчы, у іх ужо быў прыёмны сын Арцём, на якога не нарадуюцца прыёмныя бацькі. Ён вырас добрым чалавекам. Цяпер у мужа і жонкі мэта - выхаваць яшчэ чацвярых (праўда, муж па стане здароўя не можа паўнавартасна дапамагаць жонцы). Несумненна, задача будзе не з лёгкіх. Але няма нічога немагчымага, калі сэрца поўнае любові.
Спецыяльна да пачатку новага навучальнага года гэтую прыёмную сям'ю наведалі пракурор раёна Андрэй Аркадзьевіч Старчанка, памочнік пракурора Сяргей Аляксандравіч Кір'янаў, намеснік начальніка РАНС Сяргей Віктаравіч Шайтар і старэйшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны РАНС Андрэй Аляксандравіч Кузьмініч.

Госці прыйшлі з падарункамі. Па ініцыятыве супрацоўнікаў пракуратуры раёна, разам з РАСК і РАНС былі сабраныя сродкі для набыцця канцылярскіх тавараў, пазнавальных кніг і, вядома ж, ласункаў для дзяцей. Захапленню дзяцей не было мяжы. Яны з радасцю прынялі падарункі, пагутарылі з прадстаўнікамі сілавых структур на пазнавальныя тэмы і распавялі пра сваё жыццё. Як бачыце, дарыць радасць і запальваць ўсмешкі на тварах дзяцей не так ужо і цяжка.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы