Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
У Бешанковіцкім раёне афіцыйна далі старт масавай уборцы ўраджаю.
Раённае свята “Зажынкі» прайшло сёння на полі ДП “ПалітаддзелецАгра”. Каля сваёй гатовай да напружанай працы тэхнікі сабраліся хлебаробы гаспадаркі, падтрымаць іх прыехалі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый.
З прывітальным словам да галоўных герояў жніва звярнулася старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч. Галіна Уладзіміраўна адзначыла, што надышоў галоўны экзамен для хлебаробаў. Надвор’е спадарожнічае, таму неабходна арганізаваць працу так, каб раён годна ўбраў ураджай.
Ад аграрыяў залежыць багацце роднага краю. А задачы перад імі стаяць сур’ёзныя. Трэба ўбраць каля 10 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых.