Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
15 ліпеня 2020

Жывёлам не месца на дарозе

Нярэдка ў сезон масавага выпасу жывёлы паблізу аўтамабільных дарог адбываюцца няшчасныя выпадкі з удзелам хатніх жывёл. Пазбягаючы наезду на іх, вадзіцелі здзяйсняюць экстранае тармажэнне транспарту, у выніку, людзі, якія знаходзяцца ў аўтамабілі, могуць пацярпець.
- Праблема безнагляднага выпасу жывёлы і выхаду яго на дарогу застаецца на кантролі ў нашай мясцовасці, - распавяла старшыня Соржыцкага сельвыканкама А.З.Шахорская. - Праз тэрыторыю сельсавета праходзіць дарога рэспубліканскага значэння М3. У вёсках Будзілава і Вяжыща, напрыклад, каля трасы часта знаходзяцца на выпасе не толькі каровы і коні, але і авечкі, козы. У любы момант жывёла можа ірвануць у бок дарогі. Каб гэтага не здарылася, мы ўвесь час інфармуем мясцовых жыхароў аб правілах выпасу жывёлы, а таксама аб адміністрацыйнай адказнасці за іх парушэнне. Дапамагаюць нам у гэтым і старэйшыны.
Згодна з арт. 15.44 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь выпас хатніх жывёл у неўстаноўленых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы