Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
23 снежня 2021

Жыхары Бешанковіцкага раёна сталі ў два разы больш карыстацца мабільным інтэрнэтам

life:) працягвае развіваць сетку 4G у Віцебскай вобласці. Толькі за апошні год базавых станцый на Віцебшчыне стала больш у два разы. Дзякуючы паляпшэнням жыхары вобласці сталі прыкметна часцей карыстацца мабільным інтэрнэтам. Напрыклад, у Бешанковіцкім раёне ўсяго за год, з лістапада 2020 да лістапада 2021 гг., мабільны трафік у 4G life:) вырас на 121%.

Новыя базавыя станцыі працуюць на частаце 800 Мгц. Гэта дазваляе быць анлайн нават у аддаленых кутках сельскай мясцовасці, заставацца на сувязі на дарогах за горадам, карыстацца 4G унутры забудоў.

Бешанковіцкі раён закранулі істотныя паляпшэнні. Тут базавых станцый стала больш у чатыры разы. На 75% павялічылася і зона 4G-пакрыцця - зараз высакахуткасны інтэрнэт даступны на 99,7% тэрыторыі раёна.

Яшчэ мабільны аператар назваў самую «інтэрнэтную» кропку Бешанковіцкага раёна. Аказалася, што найбольш «пампуюць» у саміх Бешанковічах. Там у раёне вуліцы Урыцкага знаходзіцца базавая станцыя, на якую прыпадае рэкордная колькасць трафіку.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы