Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
20 ліпеня 2020

Зубр, які гуляе сам па сабе ...

    Незвычайную карціну бачылі на мінулым тыдні жыхары Бешанковіччыны - па сельскіх наваколлях шпацыраваў велізарны зубр.
            Як расказвалі відавочцы, прыйшоў ён да нас з Чашніцкага раёна. Спачатку зубр мірна шпацыраваў непадалёк ад вёсак Чаўнышкі, Касарэўшчына, затым яго назіралі паблізу населеных пунктаў Стрыжава і Дукоўшчына. Цікава, куды гэты магутны звер накіроўваецца? Але не гэта галоўнае, галоўнае - не трапіцца яму на шляху. Бо, што ні кажы, а жывёла дзікая, ад яе можна чакаць чаго заўгодна.
            Што рабіць пры сустрэчы з лясным волатам? Мы папрасілі пракаментаваць сітуацыю начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргея Аляксандравіча Карася.
- Адразу ж хачу сказаць, што набліжацца да зубра не варта, - папярэджвае Сяргей Аляксандравіч. - Невядома, як ён можа сябе павесці, убачыўшы людзей. У першую чаргу гэта тычыцца тых, хто спрабуе сфатаграфаваць жывёлу. Калі звер усё ж сустрэўся вам, не шумеўшы, паціху адыходзьце па тым жа шляху, па якім выйшлі на яго.
             Калі ж зубр заўважыў вас і сам спрабуе наблізіцца, не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў. І ні ў якім разе не спрабуйце яго пагладзіць, нават калі вам гэта здаецца бяспечным. І што не менш важна: наносіць траўмы і калецтвы зубру сурова забараняецца. Гэта рэдкі чырванакніжны від, забойства альбо раненне якога цягне за сабой крымінальнае пакаранне.
              Будзем спадзявацца, што падарожжа гэтага магутнага звера па Бешанковіцкай зямлі будзе бяспечным як для яго, так і для жыхароў раёна.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы