22 чэрвеня 2024
Зварот кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
Шаноўныя ветэраны, працаўнікі тылу, вязні фашысцкіх канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда, землякі!
22 чэрвеня мы ўспамінаем адну з самых трагічных дат нашай гісторыі — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У памяці няма тэрміна даўніны ў адносінах да падзей, што адгукаюцца болем у лёсах шматлікіх пакаленняў, нагадваюць пра сябе сотнямі вайсковых пахаванняў. Праз дзесяцігоддзі мы смуткуем і аддаём даніну бязмернай павагі тым, хто прайшоў дарогі Вялікай Айчыннай вайны, хто паміраў, але не здаваўся, хто стаў ахвярай генацыду нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, хто здзейсніў вайсковы і працоўны подзвіг дзеля мірнай будучыні дзяцей і ўнукаў. Ніколі не згасне ў нашай памяці подзвіг землякоў, якія самааддана абаранялі Радзіму на палях бітваў і ў партызанскіх атрадах. Час не ў сілах прымусіць нас забыць, колькі болю і выпрабаванняў выпала на іх долю.
Славім подзвіг нашага народа, смуткуем па тых, хто загінуў, схіляем галовы перад героямі і нявіннымі ахвярамі вайны. Мы, нашчадкі вялікага пакалення, якое падарыла нам жыццё, свабоду і незалежнасць, у імя нашых дзяцей, іх шчаслівай будучыні павінны памятаць тыя страшныя падзеі, не дапусціць фальсіфікацыі гісторыі і зрабіць усё, каб абараніць сваю зямлю! Гэта памяць святая і непарушная. І пакуль яна ёсць у нас, мы будзем жыць годна і ўпэўнена глядзець у будучыню. Так ёсць, так павінна быць і так будзе заўжды.
Нізкі паклон і шчырая ўдзячнасць усім, хто вёў наш народ да Перамогі! Ад усёй душы жадаем вам, паважаныя ветэраны, жыхары раёна, моцнага здароўя, міру, згоды і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.