Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13
Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45
E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by
НВП «Белкатламаш» ТАА
Адрас: 211361 г.п. Бешанковічы, вул. Будаўнікоў, 10
Тэл/факс.: 8 (02131) 6-51-61
E-mail:belboiler@yandex.by
Сайт:belboiler.by
НВП «Белкатламаш» ТАА - кампанія з больш чым 25-гадовай гісторыяй і вопытам работы ў сферы энергетыкі, вытворчасці і праектавання цеплавога энергазберагальнага абсталявання.
Заснавана ў 1989 годзе, і сёння гэта паспяховая вытворчасць, высокакваліфікаваныя супрацоўнікі і магутная вытворчая база ў Рэспубліцы Беларусь.
Навукова-вытворчая інфраструктура прадпрыемства ўключае ў сябе самае сучаснае абсталяванне і дазваляе выпускаць, эфектыўнае кацельнае абсталяванне, якое адпавядае еўрапейскім стандартам.
Адмысловую ўвагу кампанія надае распрацоўцы тэхналогіі спальвання біямасы. Працуючы ў гэтай сферы, НВП «Белкатламаш» актыўна прытрымліваецца палітыкі ў галіне экалагічнай бяспекі, распрацоўвае рашэнні для эфектыўнай вытворчасці цеплаэнергіі з забеспячэннем аховы навакольнага асяроддзя.
Вытворчая праграма ўключае выпуск больш за 60 найменняў катлоў цеплавой магутнасцю ад 100 да 15 000 кВт.
На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2009. Усё абсталяванне адпавядае патрабаванням Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза.
Дзякуючы высокай якасці выпускаемай прадукцыі прадпрыемства арыентуецца на экспарт і мае замовы з Расіі і блізкага замежжа.
УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік»
Юрыдычны адрас: 211361, Віцебская вобласць, г. п. Бешанковічы, вул. Урыцкага,102
Дырэктар Слівец Ігар Георгіевіч
Тэл.: 8(02131) 6-47-50
Прыёмная: (02131) 6-47-02
E-mail:kommunalnikbesh@ya.ru
Сайт: http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/kommunalnik/
Унітарнае камунальнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік».
Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца вытворчасць цеплавой энергіі самастойнымі кацельнямі, забеспячэнне насельніцтва гарачай вадой, рамонт жылога фонду і ўнутраных інжынерных сетак, добраўпарадкаванне тэрыторыі раёна.